Дзень Перамогi. Саджаю вяргiнi...
Дзень Перамогі. Саджаю вяргіні.
Успамінаю і маму, і тату.
Успамінаю маленькую хату.
Дзень Перамогі. Саджаю вяргіні.
Дзень Перамогі. Ў дзяцінстве шчаслівым
Май быў цяплейшым, бялейшымі – слівы,
І маладымі – і мама, і тата,
Нават раднейшай – старэнькая хата.
Дзень Перамогі. Як пырскалі вішні
Водарам мёду! На вуліцу выйшлі
Ў хустачцы – мама, у кіцелі – тата,
Ў квецені вішань – старэнькая хата.
Дзень Перамогі… Ні мамы, ні таты…
З нашага свету сыходзяць салдаты.
Коле душу тая памяць, як іней.
Дзень Перамогі. Саджаю вяргіні.
Дзень Перамогі. Хай памяць не згіне!
Хай для жывых расцвітаюць вяргіні!
Дзень Перамогі. Я шчыра малюся
За абаронцаў маёй Беларусі.
09. 05. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120050906714