Победе-75
Дзесці пад небам вясновым гараць.
Бы аздабляючы радасць і гора,
Светлую лічбу семдзесят пяць.
Семдзесят пяць-бессмяротная дата-
Светламу міру, зямной цішыні.
Толькі разгулы хваробы праклятай
Змрочылі нам Пераможныя дні!
Хутка адыйдзе пачвара, паверце,
Сонейка ў вокны загляне ізноў.
Ну а сягоння хай кожнае сэрца,
Памяць абудзіць пра подзвіг бацькоў!
Хай будзе сёння ніхто не забыты-
Кожны, хто мір нам прынёс назаўжды!
Высяцца хай без трывогі граніты,
Сярод мільённай людской грамады!
Сонца, цяпла і жыцця без трывогаў
Хочацца людзям усім пажадаць!
Каб не адзін юбілей Перамогі
З вамі маглі мы яшчэ адзначаць!
Свидетельство о публикации №120050805635