Сонейка смяецца...
Памяці мамы
Сонейка смяецца.
Вішня зацвіла.
Свежы ветрык б’ецца
Аб паверхню шкла.
Адчыню акенца,
Ветрык удыхну.
Выбегу я ў сенцы,
Потым – у вясну.
Сонейка смяецца.
Вішанька цвіце,
Прама ў нашы сенцы
Лезе, – так расце!
Сяду я на ганку,
Тут прыемна мне!
Усміхнуся ранку,
Траўню і вясне.
Мама, я так рады
Сонцу і траве!..
Не выходзіць з хаты,
Снедаць не заве…
07. 05. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120050703921