Дождж пляскае, шчыруе...
У забыцці.
Мяне ніхто не чуе.
Ларыса Геніюш
Дождж пляскае, шчыруе.
Чароўны дождж вясны!
Камусьці ён малюе
Аб будучыні сны.
А мне дык проста змые
Ён спадзяванняў цень
І шэрасцю накрые
Не велічны мой дзень.
І кроплі дождж друкуюць
Для маладой травы,
Яго навокал чуюць
Лес, луг і паплавы.
Яго чытае лісце
Разбуджаных бяроз.
Ён прабіваў калісьці
І мне душу – наскрозь.
Вясна цвіце, красуе,
Як нехта – у жыцці.
Ніхто мяне не чуе
Сягоння ў забыцці.
І толькі дождж шчыруе,
Заснуць мне не дае…
Дык, можа, ён пачуе,
Пра што душа пяе?
06. 05. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120050606674