Белыя вiшнi на узмежку...

***
Белыя вішні на ўзмежку:
Шлюбам бярэцца вясна.
Я падару ёй усмешку,
Тым жа адкажа яна.

Ты мне таксама усмешкай
Кажаш: “Які ты паэт?”
Белыя вішні на ўзмежку –
Мары тваёй сілуэт.

Ой, як хацела б убрацца
Вэлюмам белым і ты!
Век будзеш так спадзявацца,
Марна шукаць цеплаты…

Сядзь, пасядзі на узмежку,
Слухай, як пчолкі гудуць,
І падары хоць усмешку
Вішням, што замуж ідуць…

04. 05. 2020 г.


Рецензии