Асцярожнае сонейка выйшла з-за хмары...

***
Асцярожнае сонейка выйшла з-за хмары,
І цюльпаны мае расцвілі.
Не цвітуць толькі ў сэрцы высокія мары,
Усе думкі мае – аб зямлі.

Аб зямлі маёй беднай, зямлі незаможнай,
Аб гаротнай і хворай зямлі.
Выйшла сонца з-за хмары, плыве асцярожна,
І цюльпаны мае расцвілі.

І капаюць упарта упартыя людзі
Агароды, і вераць яны,
Што шчаслівымі будуць, багатымі будуць,
Што надыдуць вясёлыя дні.

Асцярожнае сонейка выйшла з-за хмары,
І цюльпаны-надзеі цвітуць.
Расцвітайце ж у сэрцы, высокія мары,
Асвятляйце жыццёвы наш пуць.

03. 05. 2020 г.


Рецензии