Дождж прайшоу вясновы...
Дождж прайшоў вясновы.
Холадна душы.
І туман, і словы
Нікнуць у цішы.
Неба быццам стала
Над грыбамі хат.
Радасці так мала.
Хмарам гэтым рад.
Не скажу я ў рыфму,
Скажаш за мяне.
За акном пакрыху
Замірае ў сне
Неба. І бярозы
Стоена стаяць.
Можна нават прозу
Вершамі пісаць.
02. 05. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120050209522