Дождж прайшоу вясеннi...
Дождж прайшоў вясенні.
Холад у душы.
І туманы коціць
Вечар малады.
Неба ціха стала
Над грыбамі хат.
Шэрыя, густыя
Воблакі вісяць.
За акенцам белым
Змрок сваё бярэ.
Вось і верш без рыфмы.
Крытыкуй мяне...
02. 05. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120050209421