З Днём свабоднага друку!

Я вам пішу не выпадкова,
Бо ўсім жыццём удзячны Вам!
За тое памятнае слова,
Што прачытаў у школе сам.

За кнігі Вашы і газеты,
Дзе кожны з нас пазнаў жыццё.
Вы друкавалі ўсё нам гэта,
Наш павадыр і набыццё!

І можа хто той час забудзе,
Знайшоўшы новы лейтматыў.
Калі быў друк былі і людзі,
З дзяцінства гэта не забыў.

І сёння мы -у інтэрнэце,
Нібы ў чужы  залезшы  сад.
Шкадуем - што пакінем дзецям?
Шукаем шлях ужо назад.

Няма ад гэтага ратунку -
І дзень, і ноч праводзім там.
Затое ў школе нібы "туркі",
Чытаем словы па складам.

Таму лічу, што Ваша свята,
Як сонца светлага прамень,
Патрэбна нам як мама з татай ,
Як, той што прыйдзе, новы дзень!


Рецензии