Захад над возерам
Золатам ззяе чырвоным.
Не зварухнецца трыснёг, чараты,
Дрэмлюць таполі і клёны.
Вёска прыціхла. Ні говар, ні спеў
Вечара ціш не парушыць.
Панскі маёнтак бялее між дрэў
Памяць былога варушыць.
І ўваскрашае ўсё як было,
Стужкай кіно прад вачамі,
Як танцавала, спявала сяло
Белымі ў лета начамі.
Сонца заходзіць. Люстэрка вады
Цьмяна сьвятло адбівае.
Вёску ахінуў налёт глухаты
Ў ім яна век дажывае.
Свидетельство о публикации №120050106987