Вiрус сувязi
Вірус мо' у правадах?
Нехта бадзёрыцца, нехта кляне,
Але на тварах жах.
Чую твой голас. Звонкі, жывы!
Міласць малю ў пана Бога,
Каб не крануўся тваёй галавы
Прывід нашэсця зямнога!
Але й збавенне буду шукаць,
Колькі Ўсявышні дасць сілы.
Грэх так сядзець і фіналу чакаць,
Дзе ў канцы толькі магілы!
Сонейка яснае шле нам сьвятло,
Каб абпраменіць "карону",
Каб чалавецтва вярнуцца змагло
У мірнай працы да плёну!
Каб людзі ўчулі адзін аднаго,
Сваркі б і звады забылі
Ды, паяднаныя разам, таго
Віруса злога забілі!
А каб пазбыцца яго назаўжды,
Новыя трэба законы,
Што не змяняюць прыроды хады,
Тады не ўзнікнуць "кароны"!
Свидетельство о публикации №120043007769