Весна...
Прайшоў нясмела, як упершыню.
А цёплы ветрык вёў напеў мажорны,
Ляцеў насустрач веснавому дню.
Паветра пахла водарам чароўным,
Натхняла шчодра, песціла душу.
А лёгкія аблокі, быццам воўна,
Аздаблялі кроплямі шашу.
Травы на вачах зазелянелі,
Паўставала новае жыццё.
І зямля, падобна цытадэлі,
Стрымлівала смерць і забыццё.
Цеплынёй прасторы абуджала,
Як раней здзіўляла хараством.
Быццам прыгажосцю ратавала,
Ад знішчэння чалавечы дом.
Толькі вось растраціліся сілы-
Колькі давялося перажыць.
Сведкі таму брацкія магілы-
Ёй зямельцы долю не змяніць.
Ды вайна даўно ўжо мінула,
Будзь шчаслівым, чалаыечы род!
Цеш зямельку працавітым гулам,
Наймудрэйшым будзь сярод істот.
Ды дарма зямелька заклікала,
Стаў з гадамі чалавек глухім.
Міру на планеце стала мала,
Параджала сквапнасць свой экстрым.
І ізноў нянавісць, гвалт і войны
Паланілі матухну- зямлю.
Ну цяпер, ты чалавек, давольны,
Створанаму горам скрыжалю?
А зямля самотна разважала-
Хлеб, ваду давала для жыцця.
Сонейка жывое сагравала,
Песціла прастор, нібы дзіця.
Ды заўжды чагосці не хапала
Роду чалавечаму і вось
Вірусам зямлю паланавала,
Для чаго, адкуль ён гэты госць?
Можа для людзей выпрабаванне,
Ці нябёсаў справядлівы суд?
Каб напрыканцы ўсе зямляне,
Скінулі з сябе заганны бруд.
Гнуцца людзі долу, бы трысцнкі,
Ад жыцця пакінуўшы пясок.
За чужыя і свае ўчынкі-
Для планеты жудасны ўрок.
А пакуль што страх людзей палоніць,
І жыцця расце штодзён цана.
Зелянеюць травы на ўлонні,
Кветкі распускаюцца- вясна...
Як такую прыгажосць пакінуць-
Пах вясновы,спевы жаўрукоў?
Прашу вас, людзі, каб зусім не згінуць,
Давайце зменім злоснасць на любоў.
Свидетельство о публикации №120042610656