Хмары, хмары, у небе хмары...

***
Хмары, хмары, ў небе хмары,
Ў небе – вецер залаты.
Пра каханне ўжо не мару,
Пра каханне марыш ты.

А я мару пра свабоду
І пра вецер залаты.
Толькі волі, толькі ходу
Не даеш тым марам ты.

Ты ўсё марыш пра каханне,
Пра бясхмарную любоў.
Мо таму з табою ранне
Сустракаю зноў і зноў?

25. 04. 2020 г.


Рецензии