Песнi вёскi маёй
Дзе кукуюць зязюлі у цёмным бары.
Дзе з каханымі нам давялося сустрэцца,
Дый згубіцца на ўзлеску да самай зары.
Рушнікі-вышыванкі у песнях тых словы,
І мінулага нашага там верасы.
Ў іх вытокі маёй беларускае мовы,
Выцінанкі яе непаўторнай красы!
Край пазнаўшы і радасць, і лютае гора,
Край мой любы і сэрцу такі дарагі.
Хай няма ў нас, як недзе, блакітнага мора,
Але ёсць незлічоныя рэк берагі.
Лён цвіце васільком, спее коласам поле, –
Вось дзе праўда мая, вось дзе мілы напеў!
Ціха шэпча вярба, долу звесіўшы голле,
І мы слухаем зноў роднай вёсачкі спеў!
Свидетельство о публикации №120042107441