Унук наш - шчасце, дар прыроды
Гасподзь паслаў свой падарунак.
I кружыць нас, як хмельны квас,
Вясны чароўны пацалунак.
Ён быццам зорачка з нябёс,
Бы яркi сонечны праменьчык,
У сэрцы нам святло прынёс,
Як жыватворны той агеньчык.
Ён абудзiў любоў, цяпло,
Унук наш - шчасце, дар прыроды.
Надзеяй сэрца ажыло,
Растаялi, як снег нягоды.
Свидетельство о публикации №120042110406