Шэрая зямелька...

***
Шэрая зямелька,
Зелянее луг.
І акно як пелька –
Мой сапраўдны друг.

Дзе надыдзе хмарка,
Блісне дзе прамень.
Цьмяна, а не ярка
Прабягае дзень.

Ціўкне ціха птушка,
Змоўкне, не пяе,
Сэрца маё гушкаць
Зноў перастае.

Шызы вечар млее
І змаўкае гук.
І душы камея
Выпадае з рук…

20. 04. 2020 г.


Рецензии