Ён маленкi - шар зямны
Шляхоў ёсць бясконца.
Мы сустрэнемся. Калі?
Час азорыць сонца.
На чужой, ці роднай глебе,
У бары, ці на лугу
Скажа месячык, што ў небе
На адным вісіць рагу.
Прынясе нам пагалоску
Ранні пошчак салаўя,
Песьняю што будзіць вёску,
Дзе жыла любоў мая.
Дзе жыло маё каханне,
Дзе прайшлі юнацтва дні,
Дзе запальвала сьвітанне
Любых вочак агмяні!
Шар зямны прывычку мае
Душы родныя лучыць
Мы нап'ёмся с табой чаю
Толькі б пошасць перажыць!
Свидетельство о публикации №120042003140
Любовь Сердечная 20.04.2020 18:51 Заявить о нарушении