Дзякуй Богу за дарогу...

***
Дзякуй Богу за дарогу
І каліны голай куст,
Дзякуй роднаму парогу,
Што любімы і пад густ.

Дзякуй маме, дзякуй тату.
Засцялю для іх абрус,
Запрашу сягоння ў хату
На радзіму ў Беларусь.

Дзякуй Богу за дарогу
І парогу, што прыгрэў,
За душэўную трывогу
І лірычны мой напеў.

19. 04. 2020 г.


Рецензии