Уздзеянне
Арыстакратычнасць!..
I ўсмiхнiся, квет. Ты свет.
Ты - артыстычнасць!
Абапал зыкi, краскi траў.
Бэз - аж вальсуе...
Я красавiк - бяздумна - скраў.
А ён вальсуе!
О! прадчуваю гэты крок.
Невымяральны.
I ён грукоча.
I знарок.
I ён сакральны.
Пакiнь, пакiнь на хмары цень.
Дзень, - не згасае!
Сыходзiць у нябыт не дзень -
Твой цень гайсае!
Шыкоўны! бляск! Шыкоўны бляск!
I - плынь, - трапеча.
Так унiкае ляск.
Так мрок сiнеча.
Свидетельство о публикации №120041901850