Чорная хмара у сонечным небе...

***
Чорная хмара – у сонечным небе.
Першы цюльпан налівае свой цвет.
Дзень красавіцкі – блакітны мой лебедзь –
Ціха сплывае ў бязмежны сусвет.

Холадна неяк, як быццам трымае
Нехта вясну, не пускае гуляць.
Першы цюльпан ціха цвет налівае,
З захаду хмары павольна ляцяць.

Вецер вяршыні асінак хістае,
Скача па межах між вузкіх палос.
Лебедзем дзень у сусвет адплывае,
Пыльнай дарогаю крочыць Хрыстос.

18. 04. 2020 г.


Рецензии