Роздум
Самотна, адзінока!
Не рада сонцу і вярбе,
Cлязою точыць вока.
Бо так даўно душа твая
Маёй не сустракала
І шчабятаннем салаўя
У сон не калыхала.
Хаця ў весну сумаваць.
Няможна, кожны знае,
Душа ж пяшчоту дараваць
Хвілін не выбірае!
І гэтым ажыўляе дні,
Шчаслівыя хвіліны
і зорныя вачэй агні
Ў любае дзяўчыны!
Я верыцьму, пакуль жыву,
Што як яе прымрою,
Ападуць зоркі на траву
Сьвітальнаю парою.
І вернецца юначы час,
І бэз у сінім дыме,
І мы ўбачым зноўку нас
Цнатліва маладымі.
Радзіма! Пуста без цябе,
Але жыве надзея:
Твая душа мяне ў журбе
Ад холаду сагрэе!
Свидетельство о публикации №120041806660