Чытаючы М калая Забалоцкага
Ці таму,што з нашых, можа,
я радкі твае люблю
пра ядловец наш прыгожы,
пра дзівосную зямлю.
Таямніцы складных словаў
мы адтойваем для вас
і з крышталікаў пярловых
варым жыцьцядайны квас.
Чысты чэцьвер, дзень тыднёвы,
мной любімы проста так,
і ядлоўцавы хваёвы
дух у лазьні б'е ў пятак.
Эх,Мікола,дай жа пАры,
вочы вымаклі ад сьлёз.
Вершы нашы,як пажары,
хай гараць да першых рос.
16.04.2020,
Марыліна Горка - Фэйсбук
Свидетельство о публикации №120041810534