Дарогай Каiна
- Што ж ты шляешся па шляху,
Быццам ёлупень непрыкаянны?
- Падарунак табе нясу
Дарагою дарогай ад Каіна
Ад вытокаў нясу, здалёк
Прабіваўся крутымі сцежкамі,
Меў спадзеў на дабротны клёк,
Якім дзеці будуць усцешаны.
Атрымай вось!
Ці ёсць віна,
Што не так мяне зразумелі тут?
Будзе мір, ці будзе вайна –
Студзень ёсць, ды няма мяцеліцы.
І не швэндайся па шляху,
Быццам ёлупень непрыкаянны.
Час для ўсякага ёсць граху,
Час прыходзіць ва ўсім пакаяцца.
11. 01. 2020.
Свидетельство о публикации №120041507428