Я загадаю жаданне на Каляды

Я загадаю жаданне на Каляды,
Каб вайны не было больш у свеце.
Каб ўсе сонца святлу былі рады.
Каб ахутаў Зямлю свежы вецер.

І заспявае Зямля песню волі,
Яна яе ўжо спявала калісьці.
І знікнуць нягоды ўсе ў долі,
Нібы з дрэў даўно апалае лісце.

Я загадаю жаданне на Каляды,
Каб бяды не было больш ніколі.
Бо Зямля не даруе нам здрады -
Не трэба войнаў! Хопіць! Даволі!


Рецензии