Маучым, калi маучаць зусiм не трэба

Маўчым, калi маўчаць зусiм не трэба.
I л'юцца словы там, дзе трэба прамаўчаць.
Так марым дакрануцца мы да неба
Нiколi не спрабуючы лятаць.

Так хочам даказаць нешта ўсiм навокал,
Не важна што, наогул, дзе i як.
I так, штодзённа, крок за крокам,
Губляем лёсу мы накiравальны знак.

Заблыталiся ў безданнi пачуццяў
I прыкiпелi да ружовых акуляраў.
Мы робiм, часам, неўсвядомлена балюча
Блiжэйшым самым з сотнi iншых твараў.

Мы апранаем зайздрасць у быццам шчасце
Не заўважаючы ўжо свою двудушнасць -
Як бы прымалi мы ў царкве прычасце
Не веруючы ў Божых прабачэнняў непарушнасць.


Рецензии