Абдымайце
І дарыце адзін аднаму цяпло,
Няхай людзі кідаюць скосы вачэй, —
Абдымайце, усім ліхам назло.
У летняй спёцы і студзеньскай стыні,
Кожны дзень, гадзіну і міг,
Абдымайце сябровак і сябра,
Абдымайце каханых сваіх.
Як у поцемках Лауру Петрарка,
Смачнай смугай вычварных сказаў,
Ты няўпэўнены, што будзе заўтра,
Абдымай, апошняга разу.
Абдымайце адзін аднаго часцей,
Запаліце ўзаемна агні.
Калі нехта пачне аблівацца слязьмі,
Падыдзі да яго, абдымі.
А цябе падыдзе і абдыме той,
Хто ў парыве натхнення і цягі,
Да краёў напоўнены шчасцем,
Разрываецца на кускі.
_______________________________________
Мой перевод стихотворения Паши Броского «Обнимайте друг друга почаще». Оригинал: http://stihi.ru/2012/11/20/794
Свидетельство о публикации №120041410741