Вёсцы Краснае, дзе прайшло маё дзяцiнства i юнацтв
Я зноў вяртаюся туды,
Ў вёску родную маю
Я мару споўніла сваю.
Дарогі нет, я еду полем
Качаюць дрэвы сваім голлем.
І быццам кажуць мне яны
Памерла вёска, без вайны.
Стаяць знаёмыя мне хаты
Нібы старэнькія салдаты.
Ў паношаных сваіх шынэлях
Як шапкі, крышы на бікрэнях.
Стаяць і плачуць без спадарства
Было дзяцінства тут як царства.
Было прыбрана,ўсё цвіло
Стаяць без вокан, як дупло.
Бяз слёз глядзець няможна тут
І сэрца шчэміць, тут Божы суд.
Жылі калісьці ўсе мы бурна
Хадзілі ў госці-жылі дружна.
Вось цётка Лёня тут жыла
Там хата Анфіi была.
Жылі бацькі за вёскай Іры
Квітнеў вясною сад Глафіры.
Расцілі лён, кавалі кузні.
І гуртам мыліся ўсе ў лазні.
Няма бацькоў, пустыя хаты
І не рагочуць больш рабяты.
Памерла вёска, ў чым прычына?
Ўсе хлопцы ў горадзе і дзяўчыны.
Больш майго хатнішча няма
На месцы тым расце вярба.
Няма садоў,няма сцяжынкі
Дзе ножкі бегалі дзяўчынкі.
Баліць мне сэрца няма сіл
Стаю сярод быццам магіл.
Сяляне ў могілках ляжаць
А дзецям некалі прыязджаць.
Вось і загінуў родны кут
Мы не хацелі жыць больш тут.
Хацелі лёгкай долі дзеці
Шмат такіх вёсак у белым свеці.
Свае забыўшы карані
Адкуль з'явіліся і як жылі.
І не здабыць нам долі зноў
Фамам не памятаючым каранёў.
Можа патрэбна абярнуца
І ў вёску родную вярнуца!?
Лілія Воранава (Журавінка) 13.04 2020г.
Свидетельство о публикации №120041304189
Марина Николаевна Каменская 14.05.2020 13:53 Заявить о нарушении