Вецер коцiцца як хваля...

***
Вецер коціцца як хваля.
Я гляджу ў сваё акно.
Ад Івана выйшла Галя,
Малако нясе, відно.

У Івана – гаспадарка:
Усяго ёсць пакрысе.
Баба Ліда крочыць шпарка,
Палкі шведскія нясе.

Галя топчацца, чакае,
З Лідай каб пагаварыць.
Ліда Галю пазбягае
Ды ніяк не пазбяжыць!

Крочаць вуліцаю бабы,
Размаўляюць пра вясну.
А за імі скача жаба:
Абудзілася ад сну.

13 красавіка 2020 г.


Рецензии