Халодны сухi красавiк...

***
Халодны сухі красавік.
Бялёсае сонца над борам.
Быў дзень і раптоўна так знік,
Як кропкаю чайка над морам.

Бялёсае сонца вісіць
І хутка ўпадзе за лясамі.
Быў дзень. І яго будзе сніць
Вясенні пагорак з кустамі.

Быў дзень і раптоўна прайшоў,
Як слодыч кахання праходзіць.
І ў дні ты сябе не знайшоў,
Бо ў тым, што прайшло, не знаходзяць.

12 красавіка 2020 г.


Рецензии