Зварот да Песняра
Восень. Могілкі. Я прыбыў да цябе.
Вельмі хачу я з табой пагутарыць.
Бо гэта раней было толькі ў сне.
Перад табой не хачу ў бруд ударыць.
Адкажы мне, Песняр, калі ласка.
Чаму так горка і сумна на душы?
Бо жыццё маё журботная казка.
Я самотны іду па жыццёвым шашы.
Гэта не скарга, гэта проста зварот,
Каб Ты проста ціха паслухаў мяне.
Я ўжо стаміўся ад жыццёвых прыгод
І вось я звяртаюся нарэшце да Цябе.
На могілках гучыць гэты мой верш,
Як Ты таксама вершы калісьці пісаў.
У душы маёй ты ніколі не памрэш,
Бо яшчэ пры жыцці вялікім Ты стаў.
Цудоўны гэты дзень дажджлівы.
Я вельмі рады, дзе сёння я быў.
Цяпер ўвесь час буду я шчаслівы,
Таму што сёння з табой я гаварыў.
Свидетельство о публикации №120041210329