Зноу iдзе архангел Гаурыiл...
Зноў ідзе архангел Гаўрыіл
Абвясціць Марыі Нараджэнне,
Могілкамі йдзе, паміж магіл,
А на твары – крайняе сумненне
Ў тым, што тут народзіцца Хрыстос,
Той, хто збавіць наш народ ад смерці.
Між магіл ідзе, паміж бяроз
І усіх нас прызывае: “Верце!”
У збаўленне верыць – гэта цуд
У трывозе жудаснай сумнення.
Вось і вершык мой – адно эцюд
Пра абвестку Боганараджэння.
06. 04. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120040603309