Сонца толькi што села за лес...

***
Сонца толькі што села за лес.
Аблачынкі застылі над лесам.
Хто памёр, той яшчэ не ўваскрэс.
Хто жывы, той глядзіць з інтарэсам,
Як сцякае за сосны жыццё
Маладога вясенняга сонца,
Нібы гэта – ілжы выкрыццё,
Што ліецца над намі бясконца.

Нібы сонца пакінула край,
Дзе, як хам да людзей у іх хаце,
Правіць баль феадал-самурай
У асобнай бальнічнай палаце
І здзіўляецца: “Гэты памёр?
Ну, чаму яны ўсе паміраюць?”
Сонца толькі што села за бор,
Над якім аблачынкі згараюць…

05. 04. 2020 г.


Рецензии