Пачатак
І неба такое ж чыстае і пранізлівае.
Нішто не змянілася. Ты на імгненне падумаў,
Што гэта канец. А гэта пачатак. Мы блізка –
Ты да мяне, а я да цябе – падышлі… і згубіліся.
Ты вырашыў - гэта і ёсць пачатак расстання.
А сэрцы і вусны - такія жа. Не змяніліся.
А гэта канец лютым крыўдам. А гэта пачатак… кахання.
Свидетельство о публикации №120040307361