Ода Лукашэнку 2, па беларуску
З якога ляцелі пялёсткі зімою, яшчэ да пары.
Хілілася дрэва да глебы, ахопленай дзіўным палонам.
Яму пакланіліся разам краіны і правадыры.
І кожны хацеў дакрануцца, і кожны хацеў далучыцца,
І дыхалі цяжка, ахвярай складаючы жыцці ў дупло.
Нібы наталіўшыся тэстаў, увагі напіўшыся быццам,
Наеўшыся жарснай крывёю, жахлівае дрэва цвіло.
Забыла багоў чалавецтва, і пазачыняліся храмы,
Паплылі патокамі труны, ў магілы ляглі каралі.
Галоўнаю тэмай абвестак зрабіліся смерці і крамы,
Стаў брак туалетнай паперы і грэчкі на цэлай зямлі.
І выстаяў супраць сусвету адзін беларускі мужчына,
Сказаў, што пялёсткаў не бачыць, а значыцца, дрэва няма.
Што безліч падобных бярвенняў паклаў ён у лазні за тынам,
Што ёсць экскаватар і трактар, і моц – пілаваць да цямна.
Нябёсы між тым не сядзелі – нябёсы ўжо ладзілі Пасху,
Анёлаў мільён завіхаўся дзеля непазбыўнай красы.
Гасподзь разважаў над праблемай мяжы ад прарока да блазна,
Гарбату хлябтаў і ціхенька сабе пасміхаўся ў вусы.
Свидетельство о публикации №120040206435