Хтосьцi белiць сад для прыгажосцi...

***
Хтосьці беліць сад для прыгажосці,
Каб бялеў у полымі вясны.
Хтосьці ж так шкадуе яблынь косці,
Каб мароз ім не пашкодзіў сны.

Хтосьці хоча быць бялей за мелу,
Аздабляе вонкавы свой бок.
А другі душы пяе, не целу,
Ёй пляце цярновы свой вянок.

Хтосьці так сваё ўздымае поле,
Каб раўней за іншыя было.
Хтосьці ж так сваю прымае долю,
Што і жне, што ў долі нарасло.

31 сакавіка 2020 г.


Рецензии