Ой, за рэчанькай

***
Ой, за рэчанькай, рэчкай  быстраю,
Ды мястэчка ёсць, і гарыстае!
Пад гарой крутой, горкай-горачкай
Б’е крынічанька, як бы мовячы:

-Пад зямелькаю я бруілася,
Вузкай стужкаю доўга вілася,
І сустрэлася з вольнай-волечкай,
Каб люляць на ёй сваю долечку,

Заструменіцца звонка песнямі,
Каб далонямі людзі  песцілі,
Прыгалубілі песні вуснамі
Ды спявалі іх з беларусамі.

Ой, за горачкай -  рэчка быстрая,
Там  крынічанька, ды бруістая!
А ля той крутой, горкі-горачкі,
П’е з крынічанькі мая донечка.


Рецензии