Сонца села, i зрок садзiцца...

***
Сонца села, і зрок садзіцца.
Не сядзіцца душы у змроку.
Ёй бы зараз з бяроз напіцца
Ледзянога, як неба, соку.

Ёй бы зараз… Але баіцца,
Што спыніцца не будзе сілы…
Ёй бы толькі не памыліцца
Ў тым каханні, што да магілы.

Ёй бы зараз з бяроз напіцца,
Прытуліцца да вуснаў мілых.
Хай жа сёння душы прысніцца
Дотык рук тваіх белакрылых.

29. 03. 2020 г.


Рецензии