Сустрэча на могiлках
Вясна. Месца для спаткання.
Холадна, што замярзае кроў,
Але гэта лепш таго развітання.
Як ты мой вораг жывеш?
Якія ў цябе ёсць навіны?
Якія ты гімны сёння спяеш?
А на зямлі з'явіліся расліны.
Зразумела, усё добра ў цябе.
У мяне ўсё добра таксама.
Шкада загінулі мы на вайне
І паміж намі Вечнасці Брама.
І дзяліць нам нічога не трэба,
Не палохае ўжо Страшны Суд.
Падняліся вышэй мы за неба
І назаўсёды засталіся тут...
Свидетельство о публикации №120032608248