Бацькава хата
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей
І не страціў святое штосьці.
Рыгор Барадулін
Бацькава хата, матчына мова,
Божа-ты мой, як усё мне знаёма…
Вось i нарэшце! Нарэшце я дома!
Бэз каля хаты. Подых крынiцы,
Як усё ўсьцiшна,
Як усё вядома…
Ўсе краявiды. Лаўка ля дома,
I аднакласьнiкаў фоткi з альбома,
- Божа-ты мой…
Вось нарэшце я тут,
Вось нарэшце я дома.
--------------------
Бацькава хата, матчына мова!
Свидетельство о публикации №120032404129
Луника 16.06.2021 13:05 Заявить о нарушении