Ганне Комар

У чалавечай прыродзе
Ёсць традыцыі, звычкі, et cetera –
І віншаваць з народзінамі
Прасцей, чым схадзіць да ветра.

Але калі ты паэта
Ашчаслівіць хоць на хвіліну
Маеш патрэбу – гэта
Складаней, чым рыць у гліне.

Таму не варта марудзіць –
Не заўважыш як пасталееш :) –
Словы ірвуць мне грудзі,
Хоць і важна ўсё гэта, але

Маё пажаданне – простае,
Акрамя, там, натхнення ды роста…
Каб дні наступныя ўсе былі
Лепей за тыя, што ўжо прайшлі!

21.03.2020


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →