Каронавiрус

Дзядлова моліцца ўначы,
Бо зноў даляр палез угору.
У лаўку зойдзеш- хоць крычы,
Усё купляюць без разбору.

Нясуць і цукар, і пшано,
А грэчку цягнуць аж мяшкамі!
Нібы ў тым нямым кіно,
Усё, што ёсць, грабуць рукамі.

"Мо нам таксама што прыдбаць?"
Пытаю я ў сваёй кабеты.
"Пакункі два паперы ўзяць,
Папоўніць у вёсцы туалеты.

Бо, бачыш колькі вунь нясуць,
Відаць на тое попыт будзе!
Ці мо са страху пабягуць,
У туалет чыхнуўшы людзі".

Ля скроні жонка крутане,
Ды за рукаў мяне кашулі.
"Ці ёсць той розум у цябе,
Ці ў лапці мо яго абулі?!.

На ўсё жыццё не набярэш,
Хай і празнаўшы недзе нешта.
Бяры патрэбную нам рэч,
Ды не забудзь забраць і рэшту".

Глядзелі ўслед нам доўга шчэ,
Бо, нібы ўсе аслупянелі.
У авосьцы нёс я хлеб у руцэ,
Ды крыху мятнай карамелі.

Ніхто нічога не казаў,
Але падумаў кожны трэці:
Не прападу калі прыдбаў,
Каронавірус зараз у свеце.

Дзядлова Ніна Андрэеўна Гомельская паэтка


Рецензии