Я сябрую з кнiгай

З кнiгай я заўжды сябрую!
Кнiга лепшы дружа мой!
Весела мне, цi сумую -
Я бяру яе з сабой.

Можна ёю трэснуць Ваньку,
Каб не бiўся больш са мной.
На ёй з'ехаць зпазаранку
Можна з горкi ледзяной.

Ды як стол магу я кнiгу
Вельмi часта ўжываць -
Есцi булкi, цi малiну,
Цi карцiны маляваць.

А ўчора тата з мамай
Расказалi мне сакрэт:
"У цiкавай казцы самай
Заўтра будзеш у абед!

Трэба толькi на старонках
Лiтары ў радок чытаць.
Кнiга - гэта цуд-скарбонка,
Кнiгу трэба паважаць.

Дорыць кнiга людзям веды,
Дорыць мары, смех, сяброў!
Днём, цi ноччу, дзе б ты не быў,
Знойдзеш у ёй шмат важных слоў."

сакавiк 2020


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →