Элегiя
I там, дзе сцежкi, бальшакi -
Прамень; сцюдзёнае ракi,
У дрэвах з дзiкiмi вушакамi, -
I ззяе кожная iльдзiнка,
Як бальзаваная ялiнка;
Сыпучы, залаты прамень
Кранае срэбныя разлогi;
I снежны пыл ляцiць з дарогi
На закуты, дзе чорны пень...
А недзе цемра хмызняка
Хавае стрэльбу ля стралка.
Як плямы, хаты, шэры дым;
А з камiноў - агню ўздым.
Гудуць: на iскаркi i часткi!..
Сабачы звонкi перабрэх
Пранзае межы горных стрэх,
Не баючыся воўчай пасткi.
___________________________
Анёл плыве; i цiшыня -
Падмурак ночы, зэдлiк дня -
Блакiт, куды памкнуся я.
Свидетельство о публикации №120032204355