Фотаздымак

Я ўбачыла ўчора стары фотаздымак,
У бабулi маёй ён ляжаў на стале.
Там дзяўчынка з салдатам у абдымак
Усмiхалiся быццам бы мне.

I шурпатай далонню бабуля
Правяла па маiх валасах,
Ды з вачэй яе слёзы, як ад цыбулi,
Ручаямi цяклi па шчаках.

"Гэта ж татачка мой даражэнькi,
А дзяўчынка ў сукенцы - я.
Ён загiнуу такi маладзенькi,
Засталася ў вёсцы сям'я.

Ён жыццё аддаваў без страху,
Каб нiколi не бачылі мы
Нi руiнаў, нi болю, нi плахi,
Нi крывавага танца вайны."

Побач з карткай ляжаць медалi
За Адвагу, ды пара лiстоў.
Не забудзем герояў, якiмi яны былi,
Хоць iх шмат не прыйшло дамоў.

Бо для нас яны ўсе жывыя,
Дзяды, Прадзеды - Дзякуй Вам!
Вы мне шанец на шчасце ўручылi,
Я нiкому яго не аддам.

люты 2020


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →