Вожык, дружа, адкажы
Ты куды спяшаешся?
На калючкі начапіў грыбы -
Для чаго стараешся?”
- “Фух-фух-фух, з дарогі прэч,
Дожджык пачынаецца,
Трэба мне яшчэ паспець
Уцяпліць нару да раніцы.
Хутка восень праляціць,
Снегам свет засыплецца,
Вось тады, браток, глядзі -
Белым усё атрымлецца.
Ёсць і ложак, ёсць і ежа,
Цёпла спаць у норачцы,
Толькі сумна, што не езджу
Я на лыжах з горачцы.
Не ўбачыць елку мне
У срэбраным убранні,
Бо баяцца лапачкi мае
Халадоў са льдамі.”
- ”Мілы вожык, мы табе
Дапаможам разам,
Валёнкі, шапку і яшчэ
Рукавічкі звяжам.”
- “Дзякуй, дзеткі вам, але
Я ў сне адпачываю,
Каб вясной пачаць хутчэй
Чысціць лес з сябрамі.”
І дадалі з клёна мы лістоў
Вожыку на спінку.
Ён пабег далей без слоў
Набірацца сіл узімку.
лiстапад 2019
Свидетельство о публикации №120032203418