Уранку сонечны праменьчык
Шукаў каго б паказытаць.
На дах залез ён, як агеньчык
Адтуль заззяў, здалёк відаць.
А потым скокнуў у акенца,
Скрозь цюль дзяўчынцы на шчаку,
Чакаў калі яна прачнецца,
Ды не стрываў – за нос куснуў.
Вось соня адчынiла вочы -
Праменьчык хутка ўцякаў.
Смяяўся гучна, курчыў рожы,
Пад столлю лётаў, выхаду шукаў.
Праз фортку выбег на дарогу,
Мінакам курткі, шапкі зняў,
Ён хуліганіў вельмі доўга…
Як раптам дождж яго дагнаў.
І хмары погляд грозны небараку
Спалохаў у раз, ды прэч прагнаў!
Схаваўся як мага далёка
Наш дужа смелы хуліган.
кастрычнiк 2019
Свидетельство о публикации №120032106566