Мацi

Мацi, Матуля, Мама -
Лепш не знайсцi iмя!
Нiбы хвалямi мора ад часу Адама
Лашчыцца iм жывая зямля.

Iльецца iмя так звонка!
Чыстымi гукамi сэрца паўня!
Быццам кахання скарбонка
Мацi, Матуля мая.

Колькi гадзiн турботных
Ля ложку майго не спала,
Колькi слязiнак салёных
Хустачкай выцiрала яна.

Клопатам, ды сваёю пяшчотай
Грэе душу i ў зiмку i ў дождж,
Хмары нягод адводзiць ахвотна
Прэч ад мяне i ў поўдзень i ў ноч.

Жадаю каб ты, мая мама,
Шчаслiвей была за ўсiх!               
Не плакала, не хварэла так сама,
Каб шлях твой быў гладкi, быў цiх.

Усiм адкажу на пытанне прама,
Як звацца хацела б я? -
Мацi, Матуля, Мама!
Лепш не знайсцi iмя.

кастрычнiк 2019


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →