УП Беларусь
(Унітарнае прадпрыемства “Беларусь”)
Прысвячаецца маёй Радзіме – Беларусі
УП “Беларусь” стварыў прэзідэнт,
Падмяўшы ўсё, што належыць народу.
На тое не трэба нават патэнт –
З Шэйманам разам дзяўбе і прыроду.
Належыць Шуру ўсё у краіне:
Сады, дубровы і палі…
Куды бы погляд ты не кінуў –
Усё яго ў той далі…
Балоты, рэкі і азёры,
Таксама ўсё, што ёсць у іх.
Дамы, заводы – апрыоры…
Не верыш ты? Чаму прыціх?
І сваю працу Шуру аддаеш:
Больш “пяццот” – ніяк не плоціць.
Дваццать год яе не дасягнеш –
Твой заробак Шуру не клапоціць!
У цуглі кантрактаў “народец” закелзаў.
Пазбавіў правоў, свабод, інтарэсаў.
Ненадзейных на Акрэсціна ў ЦІП спакаваў.
Дубінай па лэбе – і ніякіх працэсаў.
Шалёныя штрафы ў дзеянне ўвёў –
На плошчу нельга прыйсці без дазволу.
Дасье для “свядомых” паўсюдна завёў.
Перашкоды раставіў для іх “произволу”.
Ахова, “Алмаз”, служба бяспекі,
Розныя СОБРы, ОМОН, ціхары
Трымаюць рэжым, але не навекі –
Толькі да часу, пакуль не згарыць!
Шэйман, Навумаў, Сівакоў, Паўлючэнка
Дачыненне маюць да зніклых людзей.
Сасклізнуў неяк з санкцый А.Лукашэнка,
Хоць ён завадатар злачынных падзей.
Нездарма Цесавец увёў маскі ў парламент –
З матам расейскім дэпутатаў змялі.
А Шура адразу падняў такі лямант,
Што чальцы БНФ там усё занялі!
Пазьняк, Навумчык і Баршчэўскі,
А.Трусаў, Шут і Германчук…
Усе адчулі наступ зверскі:
Рыхтуе глебу, што для мук…
Бізнес дазволіў толькі сваім.
“Вашывыя блохі”? – Усіх пад пазногаць!
“Народец” не азваўся пры гэтым зусім,
Бо яму ў жыцці пасуе і дзёгаць!
Для краіны ІП скрозь небяспечны –
За кожны рубель у яго сэрца баліць.
Вытворчы працэс значна бяспечны –
Ва УП “Беларусь” усе грошы калі!
Пяцьсот тысяч дармаедаў
Знайшоў Шура сярод нас.
Каб не ён – ніхто б не ведаў,
Што існуе такі калгас.
Б.в. дваццаць патрабуе
З усіх чальцоў таго калгасу:
Хутка ў лапці іх абуе –
Няма нідзе ад Шуры спасу!
Дармаеды выйшлі з хаты
На абшарах усёй краіны.
Сярод іх няма багатых –
УП іх ціснуць не павінна.
Хай дасць Шура ім работу,
Не залазіць у кішэні –
Пад “бацькоўскую” заботу
Стаяць не будуць на каленях.
Для УП такое без патрэбы –
На каленях лепей хай стаяць!
Рабы дыктатару патрэбны,
УП “Беларусь” каб утрымаць.
Дазволіў нават жыць у стойле,
Стабільнаць бачна дзе ва ўсім:
Заўсёды пошар ёсць і пойла –
Толькі не ўсім!
Дразды, катэджы, больніцы
Для выбраных людзей –
Усе выгоды стольныя
Да Шуры хто бліжэй.
Калі ж табе захочацца –
Няма ўжо месца там.
І вораг не праточыцца
Да УПэшных брам.
Камуністаў турмы ўсе захаваў,
Увёў у строй шчэ новыя.
“Адмарозкаў”, “блох” там спакаваў –
Адвёў часы нэрвовыя.
“Войчыя норы”, ЛТП, “Чорны бусел”,
Малпоўнік, Валадарка, Акрэсціна…
Кожны праз іх прайсці зараз мусіць,
Калі рэнамэ тваё збэшчана.
Рэферэндум здзейсніў ён гвалтоўна –
Лідка вынік падвяла:
Знікла мова скрозь раптоўна,
Бо русіфікацыю ўвяла.
“Русский мир” на кожным кроку –
Для мовы ў краіне месца няма!?
Яна ці далёка, ці недзе збоку…
Няўжо і не скіне Расеі ярма?
Прафсаюзы дзяржаўныя пад каблуком –
М.Арда апантана выконвае працу.
Ад працы такой – завыў бы ваўком,
Але Міхась не пакіне прафсаюзаў палацы.
Утульнае месца яму Шура адвёў.
Плявузгаць дазволіў пра “росквіт” краіны.
На самай жа справе да пасткі прывёў –
У складзе Расеі, мо, згінуць павінны.
Увеў паўсюдна ён стабільнасць
Хлусні, падману і застою,
З чым аўтарытарнае засілле
Не дае ў дзяржаве нават збою.
Цемрашальства душы прадзімае
Усіх насельнікаў краіны –
Надзейна ў пастку заганяе,
Дзе быць, вядома, не павінны.
Няма і выбараў празрыстых,
Справядлівых суддзяў і судоў –
Замяняе іх ОМОН “плячысты”
І СМІ залежныя ізноў.
Падмяў даўно лясоў багацце
А.Лукашэнка пад сябе.
Спыніць не можам, пане браце,
Лясоў знішчэнне. Што застанецца табе?
Пні, кустоўе, пагарышча,
Адсутнасць ягад і грыбоў.
Шалёны вецер толькі свішча –
“Народец” для гэтага гатоў?
У яго Шура і не спросіць –
Ці гаспадар пытае ў раба?
Смяротны ўдар на лес наносіць:
Ад дзей такіх – адна бяда…
І стэрыльную Палату
Пад сябе ён утварыў.
Відаць, усе туды па блату
Ў жыцці здзейснілі прарыў.
Не ішоў народ на выбары?
Знайшоў ён “мёртвых душ”:
Ім не трэба выбару
І граць не трэба туш…
– Якія назіральнікі?
З участкаў усіх вон!
Толькі мы начальнікі,
А ім усім – заслон!
“Мудакам” галовы скруцім
І рукі адарвём!
Ваду нам не замуцяць –
Без іх мы лепш жывём!
А хто не разумее –
Голых нар даволі!
Міліцыянт скруціць умее –
Без падстаў пазбавіць волі.
І рыпацца не будзеш –
Табе ж яна й не трэба.
На нарах усё забудзеш
Праз пару дзён без хлеба.
Назіраць жа шмат запрошана
За працэсам выбараў здаўна.
Але ва УП адна Ярмошына
Вырашае: дзе мір, а дзе – вайна.
Мір там, дзе падтанцоўка,
Дзе назіральнікаў няма,
ОМОН з міліцыяй дзе лоўка
Незалежных знішчылі “сполна”.
Працэс выбарчы адразу
На моцны рэйкі зразу стаў,
Бо незалежную заразу:
– Вон з участкаў без падстаў!
Ва УП ніхто не будзе верыць:
Старшыня, суддзя і пракурор…
Ніхто не здолее праверыць –
Не дадуць й пабачыць ва упор.
Закрыюць стол, што для падлікаў:
Бюлетэні ўсе бы “с глаз долой”!
І што б ты потым ні пілікаў:
– Не ўсё ў парадку з галавой!
Сакратар пазначыь тыя лічбы,
З раёнаў даў што старшыня.
А тое, што, быццам, падлічыў бы,
Для ўсіх камісій – х…ня!
Выбары адразу адбыліся:
“Мёртвых душ” там – хоць касі!
Са скаргай зразу прыпыніся –
У архіў дамоў лепш занясі…
Засведчыць хай, што тых адсодкаў
Ва УП ніколі не было.
Бо чальцы камісій ў калготках
Падтасавалі тое западло.
Лукашэнка з Пуціным гуляе
У “Саюзную дзяржаву”–
Кожны дзень нам прамаўляе:
– Шлях у ёй ідзе на славу!
Ракой цякуць адны выгоды:
Абдымкі, буські, нафта, газ…
Узніклі войны з той нагоды –
Імпэт братэрскі неяк згас.
Для “народца” – гэта гульні!
Лукашэнка з Пуціным даўно
Усталявалі тыя пуні,
Дзе скрозь імперскае г…но!
У іх усё адпрацавана:
“Народцу” толькі – пыл у вочы.
Рэферэндуму загана
Адказ дасць для дум прарочых.
Зразу ўбачаць іх забавы –
“Союзное вече”, як злачыннасць:
“Две страны” – адна дзяржава –
Крымінал тут, а не нявіннасць!
Праглядаецца тут здрада –
Адмова ад суверэнітэту!!!
Стаць імперскаю прыладай,
Не было каб Беларусі на планеце!
Зноў на вуснах “незалежнасць”.
– Не аддам нікому гэты дар!
Для УП “Беларусь” яна адметнасць:
Змягчае пуцінскі удар.
– Рвануць хачу ў бок Еўропы,
Але скрозь санкцыі тырчаць:
Не прытуліш нават ж…пы,
Не праложыш туды гаць…
ЗША таксама глядяць коса:
На Кангрэса “Акт” даўно плюю,
Бо мне ад гэтага раскоша:
Правы і свабоды не люблю!
Вось пабыў Пампеа – і паехаў…
Душыў і душу свой “народец”!
Каб нават сам Д.Трамп прыехаў,
Працэс не спыніць гэты дзед!
Аўтарытарную краіну
Для сябе я збудаваў.
УП “Беларусь” у дамавіну
Пакладу я сам дзеля забаў.
Але цяпер УП патрэбна:
З ім наперад – адзін шлях!
Прадпрыемства – ворак срэбны,
Што для будучыні гмах!
Паслугачоў вакол трымаю:
За нішто я ім плачу.
Пра сыноў сваіх я дбаю,
Хоць на іх я і крычу:
Без мяне УП каб захавалі,
Не паўстаў з калень каб “народец”,
Каб не было пратэстнай хвалі,
Бо тады і мне прыдзе капец!
Шлях мой толькі на ўсход,
Куды ўкленчыўшы паўзу.
Цягну туды і мой народ –
А куды ён денецца? – кажу.
Абняцца з братам там імкнуся.
Прыхаплю з сабой я і краіну.
“Народец” маўчыць, а я мадлюся
Зайсці ў Крэмль, калі не згіну.
БРСМ стварыў я мудра –
Грошы даў на іх узлёт.
Вісіць саюз як бы лахудра –
“Народец” сплоціць іх палёт!
І рабіць усё мне дазваляе.
А я, між іншым, не прашу.
“Бела Русь” таму спрыяе –
Давыдзьку Гену папрашу.
Суддзя Вярхоўны А.Сукала
Да смерці, мо, павінен мне,
Бо з ім нічога не прапала –
Удзячны я яго мане.
Падаў яму будынак новы:
Пра кошт яго я не кажу.
Зрабіць павінен ён высновы,
Калі не – на дзверы пакажу!
Пад маім наглядным “взором”
Шукаў я доўга манюка,
Каб прызначыць пракурорам –
Знайшоў, нарэшце, Канюка!
Пад стаць яму Архіпаў, Лыцін,
Стук, Праневіч і Хмарук –
Маной надзейна я іх зніціў,
Каб не адбіліся ад рук.
У сне не можа нат прысніцца
Пярэчыць думкам маім ход.
За іх ты можаш памадліцца –
Даю дазвол на іх прыход.
Стаяць па струнцы падпявалы –
На “карандаш” усё кладуць.
Маіх думак у іх завалы –
Толькі я ствару ім пуць!
Люблю хакейныя я гулі –
Турнір “рождественский” штогод!
Эміраты нат канькі абулі,
Хоць з таго не маю я выгод.
Але ляціць па свеце слава:
Першынство – ў маёй краіне!
Ды й сам маю я забаву
Пакуль УП маё не згіне.
Усе аматары хакею
У Мінск едуць на халяву
Адзначыць важную падзею –
Быць чальцом “сусветнай” з’явы.
Яшчэ і грошыкі заплоцяць,
Дарма павозяць па краіне,
Бо “народец” таму не проціў –
Не перашкаджае той маліне.
– А куды яму падзецца:
Пікне – ногі, рукі адарву…
Ён і так заўжды трасецца
Не толькі ў сне, а і на яву.
А мне жа большага не трэба:
“Народец” – адзін калгас.
Без істотнай нат патрэбы
Сам сабе ён вырве “глаз”!
Ім кіраваць – адна выгода:
Раздеў зусім – а ён маўчыць!?
Якая трэба шчэ прыгода,
Каб змог у сарціры замачыць?
Аблажыў я штрафамі па горла,
Гнаю на сутках кожны дзень,
А яго на выбары папёрла –
Куды ты лезеш на “плетень”?
Я адзін тут спажываю
Ва УП выгоды трона!
На “народец” я не зважаю,
Бо гэта дзісь зусім законна!
Рэферэндум з Лідкай я правёў –
Далучыў сабе вакол, што можна.
Па дарозе Колю я завёў –
Перадам яму усё, “возможно”.
А зараз рана гаварыць –
УП “Беларусь” шчэ пад кантролем.
Бяспеку трэба скрозь стварыць,
Каб не адгукнулася дзесь болем.
Калону пятую – разбіць!
БНФ, шушкевічаў – прыколем!
“Мудакам” морды ўсе пабіць!
Астатніх – пусцім голым полем!
Варанкі, дубінкі, газ,
На колах турмы на падмозе,
Што стварыў ў Мінску МАЗ,
Бо “народец” увесь у аблозе.
Кранецца чуць – яго ў муры,
Што надта сырые і без ваконца.
Саджаюць у іх да гэтай пары
І допыт здзяйсняюць бясконца…
– Не чапаў ў снежні я людзей.
Дазволіў гойсаць па праспекце.
Сачыў за ходам тых падзей –
За “незалежнасць” што ў аспекце.
А потым вылічыў усіх,
Хто на плошчы моцна звягаў:
Прыціснуў штрафам, каб прыціх,
Ці даў суткі за адвагу.
Будзе жыць народ мой бедна,
А яму і не трэба лепей жыць –
Акупант адыме ўсёедна…
Даў, што ёсць, яму спажыць.
Беднасць будзе з ім нядоўга –
Мову маці ўжо адняў…
Не будзе больш часоў Міндоўга –
Я “русский мир” даўно прыняў!
Ён мне – надзея і апора!
Ён – шлях магчымы да Крэмля!
Нат са мной дарэмна спорыць –
Ва УП адзін я ў руля!
Шэйман ёсць, але ён з боку –
Беларусь уся належыць мне!
Хай яна цяпер у змроку…
Мяне ж ніхто тут не сапхне!
Крадзёж ідзе па ўсім напрамках.
УП не здольны скрозь сачыць –
Чынам жа вызначаны рамкі,
Але ім карціць шчэ больш “тащить”.
УП бярэ такіх у аблогу –
Крыху адсуне ад карыта.
КДБ-чальцы яму ў падмогу –
Глядзіш, і справа ўжо закрыта.
На накрадзеныя грошы
Растуць катэджы, як грыбы.
І лімузіны ў іх харошы –
Абмінулі злодзеяў муры.
Мільёны долараў накралі,
Бо працай іх – не зарабіць!
А ў прэзідэнскай “вертыкалі” –
Кожны можа “зарабіць”!
Скуль узяў – пытаць не будуць!
Ва УП, мо, штосьці і аддасць.
Праз пару дзён усё забудуць –
Лягла тут надта добра масць!
Красці можна і “законна”,
Уключыўшы сквапнасць і падман:
Прададуць аблігацыі свабодна,
А потым скажуць – гэта зман!
“Народец” папаўся на будоўлі
Ва УП сваіх кватэр…
Уклалі грошы ўсе па поўні,
А ім – ні грошай, ні кватэр?!
“Вертыкаль” стварыла “фірмы”,
Каб адняць грошы ў людзей.
Абвясцілі: – Строім “Мір” мы!
А як здалі – няма надзей!
Шчэ даплаты патрабуюць
(Бо ключэй не аддадуць)
У памеры шчэ такую –
У той кватэры лепш не жыць!
На манюкоў няма ўправы –
“Народец” не можа штось зрабіць.
Манюкі – пад аховаю дзяржавы,
Якіх ні знішчыць, ні пабіць!
Няма веры ў справядлівасць
Пакуль кіруе Лукашэнка.
Праяўляе хоць народ цярплівасць,
Але справа ідзе да дэнка!
Усіх, вядома, не задушыць,
Хто УП выказвае нязгоду…
Цяпер жа кропкава ён душыць,
Хто на каленях дбае пра свабоду.
Каб прысак волі не ўзнікнуў,
Не даў жыцця прыгаслы жар,
Не ўстаў “народец” і не пікнуў –
Зальюць у зяпу “сонцадар”,
“Чарніла”, водку, джын і піва,
Каб адурэлі ўшчэнт мазгі,
Каньяк мясцовага разліва…
І вось – не бачыць ён ні згі!
Такі “народец” – даспадобы:
Не патрабуе ён нічога…
Яму не хочацца свабоды
І не ляжыць душа да Бога.
Узяў на грудзі чагось з ранку –
Пазбаўлен ужо праблем усіх.
Атрымае ў выніку баранку,
Хоць на самай справе ён не псіх.
Па ўсіх напрамках запалохан
УП прэзідэнта “народец”!
Скрозь прызвычаіўся да лоха –
– Абміне, мо, мяне п…ец!
Але надзеі тыя марны –
Кіпцюрамі ўпіўся кіраўнік,
Каб нідзе ў дзень базарны
Пратэст шырокі не ўзнік!
Не ўзніклі й думкі над аб волі.
Муры – надзейная сцяна…
Здратаваць імкнецца ён Дзень Волі,
Каб не пратачылась думка ні адна.
Святкаваць у адстойнік заганяе.
І сцяг лунаў каб толькі там.
Людзей праз рамку праганяе…
Як паглядзіш – дык стыд і срам!
Дэспатызм і самадурства
Ва УП заўжды відаць.
Маразм чыноўнікаў па курсу,
Што прапануе УП раць:
“Вертыкаль”, міліцыя і армія,
КДБ, дэпутаты і “спецназ”.
Бізнесоўцы кормяць гэту армію
Ды й бюджэт дояць кожны раз!
УП набіта пад завязку
Законатворчатай лухтой –
Падняць неяк тую звязку,
Што скрозь напоўнена маной.
Паўсюль адны абмяжаванні –
Для забарон няма канца:
“Народа слугі” з самога рання
Цягнуць рукі да капца.
І да кішэнь нахабна лезуць –
Выграбаюць зборамі і штрафам.
У куток любы залезуць –
Раскладуць прыдбанае па графам.
УП “Беларусь” усё прымае
(Як аўтарытарная дзяржава)
І “слуг народа” заклікае
Абкрадаць “народец” хутка, жвава!
Бо ўсё патрэбна дзісь і зараз –
Заўтра, мо, ужо будзе позна.
Не чакаць “Славянскага базара” –
Адхапіць хоць тое, што “возможно”!
Узрост пенсійны павялічыць,
Знізіць шчэ памер зарплаты…
“Народец” усё і не падлічыць:
Ён беларус – не “жыд пархаты”!
Скрозь “цыбулізацыю” краіны
Правёў “праваслаўны атэіст”.
РПЦ аддало УП даніну –
Паўсталі цэрквы быццам твіст.
Куды ні глянь – паўсюль “цыбулі”:
“Усіх Святых”, лічы, галоўна.
“Народец” у храм той уцягнулі,
Дзе святар з Расеі – Поўны.
Роднай мовы там не чутна –
Толькі рускі тут “язык”,
Бо ён “вялікі і магутны”,
А твой – маленькі, што бы знік…
– Штось разумнага не скажаш –
Мо, толькі “дрэнь”, “свядомы”, “гвалт”…
Пакуль “народцу” не пакажаш,
Будзе думаць, што ён балт...
Ну, а Міклашэвіч Пеця
За Асноўным сочыць пільна
(Канстытуцыйнае дзе веча)
І за УП трымаецца няўхільна!
– Канстытуцыйных парушэнняў
Ва УП ніколі не было –
Адзначыў Пеця ў вызначэнні…
Схіліць, мо, перад ім чало?
Прэм’ер УП – вядома Румас –
Глядзіць у даль нашмат далей…
Яшчэ нічога не прыдумаў,
Хоць яму ў падмозе сам Макей.
Круты таксама нешта звягаў,
З АДКБ – Станіслаў Зась…
Калі ўзяць усё на заўвагу –
Балота там. Па-руску – “грязь”.
Брэнд УП – скрозь “дыктатура”,
Што адзначыла Н.Эйсмант.
Пад яе ўсе структуры –
Ва УП яны надзейны!
Не прасунеш нават носу –
Прэс-сакратар за гэтым сочыць.
Не зробіш шагу ты без спросу –
З таго шляху нельга збочыць!
Віця, Дзіма, нават Коля
Патроху свецяцца ў скрыні.
Як па мне – тусуюцца хай болей,
Мо, з экрана “бацька” згіне…
А то за ім няма прасвету:
Як ні ўключыш – Шура там!
Дзе б знайсці БТ-дыету,
Каб значна зменшыць той бедлам?
Андрэйчанка і Качанава
Ва УП – старшыні дзвюх палат:
Даюць рух дэкрэтам Самага,
Хоць іх процьма, над зашмат.
Дэкрэты тыя ўсе заблытаны –
Чорт даўно нагу зламаў!
Сарваць можна толькі мытамі,
Што хопіць для ўсіх забаў!
– Куды цякуць “народца” грошы?
Не скажу аб тым ніколі!
Для яго і так я захарошы,
Хоць магу зрабіць і болей.
Але што мае – дастаткова:
Гэта цалкам “справядліва”!
Дэкрэт новы ўжо гатовы
Для асабліва гаварлівых.
Паказаў я тым ў Новым годзе,
Звягаў хто за “незалежнасць”,
Як мой суд сябе паводзіць –
Ад мяне ж суддзі ўсе залежаць!
Што скажу – усё тое зробіць:
Суддзя жа хоча “працаваць”!
Без УП ён дзе заробіць,
Што зарплату тую не падняць?
Сцёр Садоўскага з Арловым.
П.Севярынцу – суткі зноў.
Для гаварлівых – скрозь аковы,
Штрафы з новых пастаноў…
Бездань грошаў узяў з паветра –
Люблю такое я рабіць!
Трымаю нос ва УП па ветру –
Здзейсніць больш заўжды карціць!
Да УП хто скрозь лаяльны –
Заўжды “бацькоўскі” клопат мой.
Для іх патрэб і стан спрыяльны
Кожны дзень, любой парой!
А хто ўпарціцца адкрыта –
Таму заўжды смяротны бой!
Адлучу паўсюдна ад карыта –
Нішто не возьме ён з сабой!
Перакрыю я ўсе дарогі,
Ніхто не дасць яму і працы,
Абаб’е бядак ўсе парогі –
Не дам яму хоць што памацаць!
У маім спісе такіх процьма –
Усе пад кропкавым уціскам.
Кіраўнік УП, бы як лоцман,
Карабель вядзе без “риска”!
Ва УП маім скрозь “справядлівасць”!
Не толькі сам я так лічу.
Паўсюль зважаю на руплівасць.
Куды мне захочацца – лячу!
Чыноўнік мною не “обижен” –
Зважаць не трэба на закон,
Да мяне як хто “приближен”…
А калі не – ляціць у адхон!
Гэта цалкам “справядліва”!
УП “Беларусь” – рыштунак мой!
Як прыйшоў, заўжды цярпліва
Ствараў усё летам і зімой.
Чвэрць стагоддзя за спіною –
Каўчэг будую ўвесь час!
Удзячны з Бібліі я Ною –
Яго прыклад выратуе нас!
Пагнаў інфляцыю галопам –
Дагнаў Зімбабвэ ён паўсім.
Дэвальвацыя скрозь ідзе падскокам,
Лукашэнка тут – не “уловим”!
Відаць, “Саюзная дзяржава”
Дасць прытулак дзеям тым.
Ва УП “Беларусь”, мо, цвік іржавы
Загоніць Шура перад тым!
Да сябе нахабства і цынізм
Грамадства зараз адчувае,
Што спараджае песімізм,
Паўсюль безвыходнасць выяўляе.
Любы начальнік, нават дробны –
Скрозь законы парушаюць:
Усе іх дзеянні падобны,
Але адказнасці не маюць!
Не клапоціць іх спагнанне
Усіх выдаткаў за цынізм –
Ва УП яны з самога рання
Барацьбу вядуць за камунізм:
Падтасоўваюць, хітруюць,
Штодзень людзей уводзяць у зман,
Фальшывы лічбы прапануюць…
Жах адзін за той падман!
Шляхі змагання перакрыты.
На іх стаіць высокі плот,
Слупы надзейныя зарыты,
На якіх паўсюль калючы дрот.
Здаецца мір, а скрозь – канцлагер,
Уціск, загон, “брэнд – дыктатура”…
УП “Беларусь”, лічы, той лагер,
Самога дзе відаць натура…
Палац “Незалежнасці” паўстаў,
А побач з ім і плошча Сцяга…
Здаецца, усіх ужо дастаў,
Але скрозь маразму перавага.
Не пытаў для гэтага народ:
Патрэбны ці спаруды тыя?
Ва УП ён нейкі зброд,
А не зліткі залатыя.
На ўсходе войны ўзніклі зноў:
Зноў найшла каса на камень!
Сакрэт аб’яднаўчых прапаноў
Ніяк не будзе побач з намі!
Прэзідэнты могуць памірыцца:
Бо У.Пуцін тэрмін абнуліў.
Ва УП пазычыў ён крыніцу –
Лукашэнку, мабыць, ён наліў!
Чакае Пуцін зараз здраду –
Абласцямі ў імперыю ўвайсці
І атрымаць ганебную награду –
Ад суда ратунак там знайсці!
Суда народнага прад Богам,
Каб падняць увесь той крымінал,
Што здзейсніў Шура сваім рогам.
Бо цяпер на глебе той – завал!
Ніхто і нідзе не можа пікнуць,
Што крымінал той “быццам” быў.
Нават думкі не ўзнікнуць,
Бо Лукашэнка тое ўсё забыў.
Забыў? Таго, значыць, не было!
(Разгон парламенту, людзей знікненне).
Успамін пра гэта – западло:
Таму і ў імперыю памкненне.
Паглядзіш на “Клуб рэдактараў”,
Убачыш там І.Эйсманта, Жука.
Улічыш шчэ і шэраг фактараў –
Да кнопкі скрыні цягнецца рука:
Адсекчы каб маразм грунтоўна,
Зусім плявузгання ня чуць!
Націснуў кнопку і раптоўна
З экрану знік ён, каб не пачуць!
– Аб якой пенсіі гамонка?
Сістэма ўжо сябе “изжила”!
Трэба ёй на ўздагонку
Сказаць: і так доўга пажыла –
Фонд увядзем мы накапляльны…
Але зараз “нашых” не пакіну –
Да сваіх я скрозь лаяльны:
Нашмат болей ім падкіну!
Ніхто мяне тут не прыпыніць.
Фонд пенсійны – пад кантролем!
Міністр Касцевіч нат не спыніць,
Бо захад той ёй выйдзе болем.
“Народец” хай дзякуй скажа,
Што УП яму хоць штось дае,
Ніхто мне зараз не прыкажа –
УП “Беларусь” Лука не прадае.
Аб дыверсіфікацыі паставак
Крычыць штодня УП-барон.
Чыноў зганяе з цёплых лаваў:
– Цягніце нафту з усіх старон,
Трубу для нафты працягніце,
Каб быў між морамі калектар!
БНФу ідэя ўжо не сніцца –
Пазьняка ўспомніў гэты лектар…
– Нафты вентыль – пад кантроль:
Ва УП павінен мне належыць,
Бо ён надзея мая і боль.
Мой брэнд ад вентыля залежыць!
У бліжэйшы час іх будзе тры:
Прыбалтыка, Расея і Адэса.
Кантроль адбудзецца знутры,
Аб чым адзначыць УП-прэса.
Калі заводы нафту апрацуюць,
Пацячэ бензін, дызпаліва, алей,
Пакажу фігу ўсім такую
А, мо, і пашлю каго далей!
Каб мне ніяк не заміналі
Маржу ва УП ўсю атрымаць,
Пакладу прыбытак той на шалі…
Мо, “народцу” крышачку аддаць?
Не! Яшчэ – не звар’яцеў!
Наадварот – падыму вышэй я цэны.
Скажу: Таго “народец” захацеў!?
Даспадобы мне “ўчынак” гэны!
Даволі мне яго карміць,
Хоць ён не думае аб волі!
Уціснуць больш заўжды карціць,
Каб не ўстаў з калень ніколі!
Наступіў тут “чорны панядзелак” –
Зноў узбудзіў ён дэвальвацыю.
Не знайшла Расея з АПЕК здзелак,
Каб разам мець якуюсь рацыю.
Кошт за барэль – рэзка ўніз!
А тут яшчэ і каронавірус:
На трыццаць долараў завіс,
Бо гэта ўжо – ніжэй за плінтус!
Але Лукашэнку што карысна –
Ніякой карысці для краіны.
Не кажу цяпер, што ён наўмысна
Стварыў нервовыя навіны.
Калі ў свеце нафта патаннела,
Дык ва УП экспарт абяднеў.
Валюты менш цяпер для “дела” –
Няма тако, што ўчора меў!
Каронавірус па ўсім свеце
Раптам неяк скрозь паўстаў.
Хоць сядзець не трэба на дыеце,
Але пазбавіў многіх ён забаў.
Хакея гульні і футбола
Глядзець не могуць глядачы.
Біятлону, боксу, валейбола
Няма спаборніцтваў і ўначы.
Гуляць не можна без патрэбы,
Гойсаць там, дзе забарона:
Сядзець у хаце ўсім трэба
Падчас пандэміі, што законна…
Ва УП “Беларусь” свае падходы:
– Мяне больш “паника волнует”,
Бо можам страціць усе выгоды,
Што УП бізнес прапануе!
Пофіг мне кітайскі вірус –
Я баюся больш людзей,
Што возьмуць той каронавірус
І на плошчы скажуць: – Прэч, зладзей!
Бо куды мне тады падзецца?
Мо, ўсіх на Акрэсціна змясці?
Маё сэрца моцна б’ецца –
Ну, як сляды мне замясці?
Аджывіць, мо, МУС-міністра,
А разам з ім і Ганчара?
Ці ўзяць вялікую каністру,
Каб УП згарэла “до утра”?
Не магу я дзісь УП даверыць –
Нават Колю маяму!
Каб ніхто не мог праверыць,
Не заслаў мяне ў турму!
Ва УП хочуць каб і блогер
Быў прыраўнены да СМІ:
– Усе яго шляхі-дарогі
Кантраляваць павінны мы!
Даваць дазвол, спыніць паездку,
Імпэт шчэ штрафам прыпыніць.
Не разумее – дык “в отместку”
На 15-ць сутак размясціць!
У мяне такія пад кантролем:
Мне на Канстытуцыю пляваць!
УП “Беларусь” сваім мазолем
Стварыў, каб тут усім “повелевать”!
Пакуль “народец” недзе збоку
Маўчыць, уцягнуўшы смаркачы,
Я бачу ўсё, хутчэй здалёку…
Што калі – магу і замачыць.
Санкцый тысячу хай будзе –
Усе іх лёгка абыйду!
Дзяржсакратару, які прыбудзе,
Спаўна навешу лабуду.
Яшчэ ніхто, мо, толькі Пуцін,
Мяне не здолеў абвясці…
Мазгі мне і Вова не замуціць –
УП павінна скрозь расці!
А хто крыху хоць пасягае
На маё становішча ва УП?
Рабіць такое я не раю:
ОМОН у парашок усіх сатрэ!
Даў яму ўсе паўнамоцтвы:
Ламаць, душыць, нат забіваць,
Пырскаць газ, трымаць да ночы…
Ніхто не зможа іх адняць!
Дэмакратыі – адсутнасць!
Растуць кошты кожны дзень…
Дэвальвацыі – прысутнасць,
Хоць ярмо ты ёй надзень!
Долар, еўра – багацее,
А рубель – ляціць уніз…
Ніяк Шура не самлее,
Бо за вакном ужо карніз!
Сасклізнуць з карнізу проста:
А вярнуцца як назад?
Перспектыў няма для роста –
Атрымаў народ пад зад!
УП прыціснула падаткам,
Паборам, штрафам ад балды.
Калі ж уціск ідзе занадта –
Ратавацца трэба ад бяды!
Стварыць заслон яму надзейна,
Адкінуць страх, дубінкі, газ!
Шырокім фронтам, не келейна
Даць уціску свой адказ!
На плошчу выйсці ўсім шматлюдна,
Пакінуць кухні хоць бы раз –
Пратэст свой выказаць прылюдна,
Каб шлях да волі не загас!
Студзень-сакавік 2020 года
Склаў Эльяш Банэль, інжынер, г. Менск
Паэма не канчатковая, будзе мець прадаўжэнне
па факту існаваняя УП “Беларусь”.
Свидетельство о публикации №120032000402