***
Трамвай цярпліва я чакала, як усе.
На сонейку вясновым разамлеўшы,
Забыўшыся пра клопаты свае.
Вось ён прадзынькаў,чысценькі, размаляваны,
З галінай бланкаю у шыбах
І такім ружовым парсючком,
Што хтосьці ля мяне, зусім няспадзявана
Сумотна гэтак уздыхнуў.....
"Яго б я цалкам праглынуў".
Выцвераджальны гэты ўздых
Маю ўзнёсласць, летуценнасць знішчыў.
Мяне ён моцна схамянуў,
Адразу сумна стала, захацелась есці
І ў момант мой лагодны стан зляцеў.
_________________________________
Свидетельство о публикации №120031808114