За снапам рагочуць гуси
За снапамі рагочуць гусі!
Не чапай мяне, гэткі грэх…
Ты мне бусю,
Я – бусю-бусю,
Набусякалі цэлы мех!
Нічагусенькі не баюся,
Толькі слёзы змахну з павек…
Мой раднуся,мой сівы бусел,
Найдарожшы мой чалавек!
Не паклічаш –
Не адгукнуся.
Маё шчасцейка – матылёк.
Мой рахунак –качан капусты,
Ды ад вусеня шэрсці клок.
На чыёй там хаціне бусел
Буслянятам дае урок?
-Вы мне бусю,
Я – бусю-бусю,
З бусі жабіна –
Ды ў раток!
У вушах маіх, быццам кузня,
Толькі лётае малаток!
Свидетельство о публикации №120031802994